siEmanko!

Мне няма чым адсканаваць QR-код. Што рабіць?

Устаў код актывацыі: у акаўнце націсні «Капіяваць код», а ў наладах тэлефона выберы даданне eSIM уручную.

QR-код трэба сканаваць з іншага экрана, а не ў кожнага пад рукой камп’ютар ці другі тэлефон. Таму ў акаўнце каля кожнай eSIM ёсць і код актывацыі, які можна скапіяваць.

  • Android (Samsung, Xiaomi, Pixel і іншыя): націсні «Капіяваць код» у акаўнце, а ў наладах, на экране сканавання, выберы ўвод кода ўручную і ўстаў яго цалкам.
  • iPhone: iPhone просіць два палі, адрас SM-DP+ і код актывацыі; у акаўнце ў кожнага з іх свая кнопка капіявання. Выберы «Ввести данные вручную». На iOS 17.4 і навейшых можаш таксама націснуць на QR-код у акаўнце і затрымаць палец: з’явіцца «Добавить eSIM».

Шляхі ў меню для кожнага тэлефона ёсць у інструкцыі ўсталявання.

Варта таксама прачытаць

← Усе пытанні